Я ўсталяваў пак змесцавання як root. Чамусьці,
калі Мазіла ўжываецца іншым карыстальнікам,
пак адсутнічае на панэлі выбару моўных пакаў і пакаў
зместу:
Preferences|Appearance|Languages/Content
Платформа: Linux, Mozilla 1.1
|
Пры ўсталяванні пака змесцавання дазвол на чытанне файлаў атрымлівае толькі
root. Каб выправіць праблему перайдзіце ў дырэкторыю chrome,
якая знаходзіцца ў дырэкторыі, дзе ўсталяваны Мазіла, і дайце дазвол на
чытанне файлаў усім карыстальнікам.
# cd /шлях_да_мазіла/chrome
# chmod a+r *.jar
|
|
Чаму пасля выбару іншага паку мовы ці паку зместу не адбываецца змена
мовы ці зместу інтэрфэйсу? (Mozilla 1.3)
|
Змена не адбываецца з-за хібы Мазіла. Таму пасля выбару іншай мовы ці зместу
выйдзіце з азіральніка і выдаліце chrome.rdf і XUL.mfasl (ці XUL.mfl),
якія знаходзяцца ў папцы вашага профілю.
|
|
Дзе Мазіла звычайна размяшчае мой профіль карыстальніка?
|
Windows:
c:\Documents and Settings\user\Application Data\Mozilla\Profiles\profile\random\
Linux:
$HOME/.mozilla/profile/random/
Дзе:
- user -- імя карыстальніка
- profile -- назва профілю
- random -- выпадковы код, напрыклад: 07m6h04r.slt
|
|
Я ўсталяваў пак змесцавання ў Mozilla Firefox 0.8. Тым не менш, мова
інтэрфэйсу не змянілася і я не знайшоў ніякіх наладжванняў, якія
дазваляюць яе змяніць.
|
У Мазіла Жар-Ліса 0.8 няма наладжванняў змены мовы інтэрфэйсу.
Каб змяніць яе, трэба запусціць Firefox зноў з параметрамі
-UILocale be-BY -contentLocale BY:
Калі ваша сістэма Windows, выберыце ў меню:
Start - Run... - (Browse) - C:\Program Files\mozilla.org\Firefox\firefox.exe -UILocale be-BY -contentLocale BY
або
Пуск - Выполнить... - (Обзор) - C:\Program Files\mozilla.org\Firefox\firefox.exe -UILocale be-BY -contentLocale BY
дзе C:\Program Files\mozilla.org\Firefox\ -- шлях да месца ўсталявання firefox. У вас ён можа быць іншым.
|
|
Я ўсталяваў пак змесцавання ў Mozilla Firefox 0.9. Тым не менш, мова
інтэрфэйсу не змянілася. Як змяніць мову інтэрфэйсу?
|
Выберыце ў меню Tools - Extensions. Адчыніцца дыялог, у якім трэба знайсці пашырэнне
Belarusian localization, пстрыкнуць па ім правай клавішай і выбраць Preferences.
Адзначце скрынку Беларускамоўны інтэрфэйс, націсніце OK і перазапусціце азіральнік.
|
|
Я ўсталяваў пак змесцавання ў Mozilla Firefox 1.0. Тым не менш, мова
інтэрфэйсу не змянілася. Як змяніць мову інтэрфэйсу?
|
- Усталюйце пашырэнне Locale-Switcher.
- Перазапусціце азіральнік.
- Выберыце ў меню Tools - Languages - be-BY (Беларуская (BY)).
- Перазапусціце азіральнік.
|
|
Я ўсталяваў пак змесцавання ў Mozilla Firefox 1.5. Тым не менш, мова
інтэрфэйсу не змянілася. Як змяніць мову інтэрфэйсу?
|
- Усталюйце пашырэнне Locale-Switcher.
- Перазапусціце азіральнік.
- Выберыце ў меню Tools - Languages - Belarusian.
- Перазапусціце азіральнік.
|
|
|